5-7 ліпеня 2025 г. консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітай) Аляксандр Шалімаў наведаў г.Ланьчжоў для ўдзелу ў 31-м гандлёва-інвестыцыйным кірмашы.
Падчас візіту адбыліся перамовы з кіраўніцтвам Народнага ўрада правінцыі, міжнароднага і кітайскага бізнесу па пытаннях нарошчвання імпарту беларускіх прадуктаў у Паўночна-Заходні рэгіён Кітая, а таксама пашырэнне інвестыцый у Беларусь, у тым ліку праз стварэнне перспектыўных сумесных прадпрыемстваў.