15 лістапада 2024 года ў Пасольстве Беларусі ў Кітаі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з членам Пастаяннага камітэта гаркама КПК горада Ціндаа, сакратаром партыйнага рабочага камітэта пілотнай зоны «Кітай–ШАС» Чжанам Сіньчу.