26 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ Юрый Нікалайчык сустрэўся з кіраўніцтвам Федэрацыі клубаў маладых фермераў Зімбабвэ – генеральным дырэктарам Цінашэ Бэнам Мучэдзі і выканаўчым дырэктарам Эдвінам Тафадзва Куданга.
Бакі прадметна абмеркавалі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва ў профільнай сферы, уключаючы практычныя крокі па прасоўванні сумесных праектаў у сферы вырошчвання на тэрыторыі Зімбабвэ плодаагародніннай прадукцыі, а таксама пытанні спрашчэння ўзаемнага гандлю паміж дзвюма краінамі.