6 лютага 2025 г. у рамках рабочай паездкі ў штат Баія Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Андрэй Андрэеў сустрэўся з кіраўніком апарату ўрада штата Карласам Мэла.
Бакі абмеркавалі практычныя крокі па развіцці супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай, машынабудаўнічай і лагістычнай сферах.