7-8 снежня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел у 12-м Міжнародным гастранамічным фестывалі ў Ханоі, арганізаваным упраўленнем абслугоўвання дыпламатычнага корпуса пры Міністэрстве замежных спраў В'етнама.