12 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Анатоль Глаз сустрэўся з прэзідэнтам Федэрацыі хакея на лёдзе Турцыі Халітам Албайракам.
Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, узаемадзеяння паміж федэрацыямі і рэалізацыі сумесных праектаў у сферы хакея, а таксама правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі гэтага віду спорту на тэрыторыі дзвюх краін.