22 снежня 2024 г. у раённым культурным цэнтры Гельджюк/Какаэлі адбыліся традыцыйныя беларускія Каляды. На яркае пераднавагодняе мерапрыемства, праведзенае пры падтрымцы Беларускага Генконсульства ў Стамбуле і прадстаўніка адміністрацыі мэра Гельджука, сабралася больш за сто прадстаўнікоў беларускай дыяспары Стамбула з дзецьмі.