Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/be0e708938fb6ec3.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука са Старшынёй Гандлёвай палаты Кубы

26 сакавіка 2025

 

24 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталій Барчук сустрэўся са Старшынёй Гандлёвай палаты Рэспублікі Куба Антоніа Карыкартэ.

Бакі разгледзелі актуальны стан праектаў, што рэалізуюцца паміж Кубай і Беларуссю, і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва як у галіне паставак беларускіх тавараў на рынак Кубы, так і ў сферы двухбаковай кааперацыі на ўзаемавыгадных умовах.