19 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел у фотавыставе архіўных фатаграфій «Старонкі памяці», прысвечанай міжнароднаму дню музеяў, якая адбылася ў дзяржаўным музеі гісторыі Узбекістана. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел беларускі культурны цэнтр «Світанак» г.Ташкента і Цэнтр народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане.