Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/bb437ce7988106f3.html

Аб удзеле Генконсульства Беларусі ў г.Чунцыне (Кітай) у мерапрыемствах раёна Юнчуань

25 жніўня 2025

 

23 жніўня 2025 г. консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Аляксандр Шалімаў у якасці ганаровага госця прыняў удзел у прэзентацыі эканамічнага і прамысловага патэнцыялу раёна Юнчуань. 

Беларускі дыпламат выступіў з прамовай пра патэнцыял гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі з раёнам Юнчуань, а таксама правёў сустрэчы з сакратаром Партыйнага камітэта КПК раёна Гуань Чжунсяа і першым намеснікам генеральнага дырэктара Дэпартамента прапаганды г.Чунцына Гуань Хунам.