23 чэрвеня 2025 г. дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне прынялі ўдзел у Канферэнцыі па абмене вопытам навуковых даследаванняў і распрацовак Беларусь – Кітай 2025, а таксама цырымоніі адкрыцця філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на базе Паўночна-Заходняга політэхнічнага ўніверсітэта (г.Сіань).