8 ліпеня 2021 г. у г.Фрыбуры пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Лазане Андрэя Нажэскіна, гарадской адміністрацыі і самакіравання г.Фрыбура адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі ў гонар вядомай беларускай мецэнаткі і асветніцы княгіні Марыі Магдалены Радзівіл.