Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/b3d6b4d4de82222c.html

Аб рабочай паездцы Пасла Беларусі А.Чарвякова ў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён (Кітай)

30 чэрвеня 2025

 

26-28 чэрвеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў у рамках рабочай паездкі наведаў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён Кітая (СУАР).

Пасол Беларусі прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця «Еўразійскага ЭКСПА тавараў і гандлю – 2025», правёў сустрэчы з губернатарам СУАР Эркінам Туніязам, намеснікам сакратара парткама Лю Цзяньмінам, кіраўніцтвам кітайскай кампаніі па вытворчасці энергетычнага абсталявання TBEA.