Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/em_news/b313ba00ef23d054.html

Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі Р.Варанкова у мерапрыемствах 11-га Фестывалю в'етнамскага традыцыйнага касцюма Аазай

10 сакавіка 2025

7-9 сакавіка 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Руслан Варанкоў узяў актыўны ўдзел у мерапрыемствах 11-га Фестывалю в'етнамскага традыцыйнага касцюма Аазай.

За шырокую падтрымку фестывалю, прасоўванне яго ідэй, а таксама ўнёсак ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і В'етнамам Р.Варанкову і яго жонцы былі прысвоены ганаровыя званні паслоў Аазай.