3 ліпеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сумесна з дыпламатамі Пасольства і актывам беларускіх грамадскіх арганізацый Малдовы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле воінскай славы «Вечнасць» і ў алеі беларускіх бяроз, закладзенай у Кішынёве ў 2008 годзе ў памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.