28 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч, а таксама Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь Іван Смільгінь прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 22-й Міжнароднай выставы «Прадукты харчавання, інгрэдыенты і тэхналогіі вытворчасці – UzFood 2023», а таксама ў цырымоніі адкрыцця Нацыянальнага стэнда Рэспублікі Беларусь, які ўваходзіць у экспазіцыю дадзенай выставы.