26 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай навуковай канферэнцыі «Генацыд славянскіх народаў у XX стагоддзі», арганізаванай Інстытутам палітычных даследаванняў у г.Бялградзе.
Падчас звароту да ўдзельнікаў сімпозіума Пасол Беларусі падкрэсліў важнасць процідзеяння спробам перапісвання гісторыі, абялення і адраджэння нацызму.