14 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч прыняў удзел у 38-м пленарным пасяджэнні Сената Олій Мажліса (парламента) Рэспублікі Узбекістан, прысвечаным разгляду пытання аб правядзенні рэферэндуму па праекце Канстытуцыі. Па выніках галасавання прынята пастанова аб правядзенні 30 красавіка 2023 г. рэферэндуму па праекце закона аб папраўках у Канстытуцыю Узбекістана.