23 студзеня 2025 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргея Маліноўскага з Намеснікам Старшыні Народнай скупшчыны Рэспублікі Сербія Марынай Рагуш. У ходзе размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях знешнепалітычнага і ўнутрыпалітычнага парадку дня, абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-сербскага супрацоўніцтва з акцэнтам на міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Падкрэслены традыцыйна дружалюбны характар двухбаковых адносін.