5 кастрычніка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак правёў сустрэчу з кіраўніком міжпарламенцкай групы сяброўства Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, дэпутатам парламента Турцыі ад кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця Сельманам Агузджанам Эсэрам.