11 лютага 2026 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Ігара Белага з намеснікам дырэктара Дабрачыннага і гуманітарнага фонду ім.Шэйха Заеда бен Султана аль-Нахаяна Маханай Абайдам аль-Мухейры.
Бакі абмеркавалі далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў, арыентаваных на падтрымку дзяцей і развіццё сацыяльна значнай інфраструктуры.