25 верасня 2024 г. у Мемарыяльным музеі антыяпонскай вайны кітайскага народа ў г. Пекіне адбылося адкрыццё выставы «Летапіс Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках». У цырымоніі ад беларускага боку прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў.