30 жніўня 2024 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандр Панкраценка і Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Віктар Саўчук усклалі вянок да помніка беларускім пілотам палкоўніку Аляксандру Жураўлевічу і палкоўніку Аляксандру Марфіцкаму, якія загінулі пры правядзенні Міжнароднага авіясалона ў Радаме.