24 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербіі Валерый Брылёў і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел у цырымоніях ускладання вянкоў у памяць аб ахвярах агрэсіі НАТА на Саюзную Рэспубліку Югаславія ў 1999 годзе.