18 мая 2023 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця 5-га Міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага кірмашу Заходняга Кітая, які праходзіць у горадзе Чунцын з 18 па 21 мая 2023 г. Падчас цырымоніі адкрыцця Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Дзмітрый Емельянаў даў інтэрв'ю мясцовым СМІ, распавёўшы пра перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.