8 лістапада 2021 г. у рамках 26-й канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў г.Глазга (Вялікабрытанія) беларуская дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максімам Ермаловічам прыняла ўдзел у круглым стале партнёраў Ініцыятывы па забеспячэнні транспарэнтнасці дзеянняў у галіне змены клімату (Initiative for Climate Action Transparency – ICAT).