27 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сумесна з кіраўнікамі дыпламатычных місій Расіі і Казахстана ў Малдове ў гонар 80-годдзя вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенаў усклалі кветкі да мемарыяла «Ахвярам фашызму» ў Кішынёве.