1 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Сяргей Малуноў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 19-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы MedExpo Kyrgyzstan 2025 у г.Бішкеку.
У 2025 годзе на выставе традыцыйна арганізаваны калектыўны стэнд холдынгу «Белфармпрам», на якім прадстаўлена прадукцыя шэрагу беларускіх фармацэўтычных вытворцаў.