15 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі ўзяў удзел у сумесным адукацыйным праекце на кафедры славістыкі філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, у рамках якога адбылося адкрыццё фотавыставы і прайшла анлайн-лекцыя прадстаўніка Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прысвечаныя беларускаму пісьменніку Івану Шамякіну.