14 ліпеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч правеў сустрэчу з федэральным дэпутатам, лідэрам партыі Рэспубліканцаў у Палаце дэпутатаў Нацыянальнага Кангрэса Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, старшынёй парламенцкай групы дружбы «Бразілія — Беларусь» Вінісіусам Карвалью.