Памер шрыфта:

Увазе экспарцёраў беларускіх тавараў і паслуг

Дакументы юрыдычных асоб, якія легалізуюцца ў рамках кампетэнцыі галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі, неабходныя для экспарту беларускіх тавараў і паслуг, прымаюцца без чаргі штодня з 11:00 да 12:00.

Дакументы падаюцца асобамі, якія з'яўляюцца работнікамі юрыдычнай асобы, якую яны прадстаўляюць.

Звяртаем увагу, што галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС не ажыццяўляе консульскую легалізацыю дакументаў юрыдычных асоб, якія выкарыстоўваюцца ў міжнародным эканамічным абароце і адносяцца да кампетэнцыі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У адпаведнасці з Законам «Аб адміністрацыйных працэдурах» юрыдычнымі асобамі падаюцца, акрамя тых, што легалізуюцца, наступныя дакументы:

  • заява паводле формы;
  • дакументы, якія сведчаць асобу грамадзяніна;
  • дакументы, якія пацвярджаюць службовае становішча кіраўніка юрыдычнай асобы, а таксама сведчаць яго асобу;
  • дакументы, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, калі звесткі пра дзяржаўную рэгістрацыю такіх суб'ектаў не змяшчаюцца ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка зацікаўленай асобы (даверанасць).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы