Памер шрыфта:

Аб 25-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і М'янмай

23 верасня 2024 г.

 

22 верасня 1999 года Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Саюз М'янма ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. 

З нагоды 25-гадовага юбілею Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Аляксандравіч Галоўчанка і Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў павіншавалі Старшыню Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета – Прэм'ер-міністра Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайна і Намесніка Прэм'ер-міністра – Міністра замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Тан Све і атрымалі пасланні ў адказ. 

Трывалай асновай для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва служыць імкненне дзвюх дзяржаў да ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту, рэалізацыі знешняй і ўнутранай палітыкі на аснове інтарэсаў і чаканняў сваіх грамадзян. 

Бакі дэманструюць гатоўнасць да канвертавання палітычнага дыялогу ў нарошчванне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых сферах. 

Як адзначыў у сваім віншавальным пасланні кіраўнік беларускай дзяржавы, «сумеснымі намаганнямі мы зможам эфектыўна раскрыць невычэрпны патэнцыял нашага супрацоўніцтва на карысць грамадзян Беларусі і М'янмы».

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы