Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў сумесным пасяджэнні СМЗС, СМА і КССБ АДКБ у г.Душанбэ

15 верасня 2021 г.

 

15 верасня 2021 г. у г.Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. 

На пасяджэнні адбыўся грунтоўны абмен думкамі аб ваенна-палітычным становішчы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ. Бакі абмеркавалі ў тым лiку сітуацыю ў Афганістане ў кантэксце выклікаў і пагроз, якія ўзнікаюць для дзяржаў-членаў АДКБ пасля паспешнага сыходу войскаў Заходняй кааліцыі і змены ўлады ў гэтай дзяржаве. 

Міністр замежных спраў У.Макей праінфармаваў аб развіцці сітуацыі ў Еўрапейскім рэгіёне, выклаў падыходы Беларусі па актуальных праблемах рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Акцэнтаваў пагаршэнне сістэмнага крызісу міжнародных адносін, паглыбленне палітычнай нестабільнасці і нарастанне супярэчнасцяў і ваенна-палітычнай канфрантацыі паміж асноўнымі цэнтрамі сілы. Выказаў занепакоенасць у сувязі з дэградацыяй міжнародных інструментаў у галіне кантролю над узбраеннямі і мер умацавання даверу і бяспекі. 

Армянскі бок прадставіў прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ на перыяд свайго старшынства ў Арганізацыі у 2021-2022 гг. 

На пасяджэнні былі прыняты заявы міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АДКБ аб становішчы ў Афганістане, аб калектыўных намаганнях па ўрэгуляванні крызісных сітуацый на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, аб пацверджанні прыхільнасці прынцыпам Статута ААН і ўмацаванні супрацоўніцтва па забеспячэнню іх няўхільнага захавання, аб каардынацыі сумесных намаганняў у сферы інфармацыйнай бяспекі, уключаючы супрацьдзеянне выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у тэрарыстычных і іншых злачынных мэтах, а таксама аб 30-годдзі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і 20-годдзі Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва. 

Удзельнікі сумеснага пасяджэння таксама ўхвалілі шэраг дакументаў па актуальных пытаннях функцыянавання і развіцця АДКБ, якія былі перададзены на разгляд сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы