Аб двухбаковых сустрэчах Міністра С.Алейніка ў рамках удзелу ў сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС
10 чэрвеня 2024 г.
10 чэрвеня 2024 г. у рамках удзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС у г.Ніжні Ноўгарад (Расійская Федэрацыя) Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Куба Бруна Радрыгесам Парыльяй.
Калегі канстатавалі дружалюбны характар беларуска-кубінскіх адносін, падкрэслілі непрымальнасць незаконных санкцый і мер націску. Сяргей Алейнік выказаўся ў падтрымку Кубы і пацвердзіў пазіцыю аб неабходнасці выключэння гэтай краіны з дыскрымінацыйнага спіса ЗША дзяржаў-спонсараў тэрарызму.
Міністры абмеркавалі кааперацыйныя праекты ў сферах АПК, машынабудавання, фармацэўтыкі і віталі правядзенне ў г.Мінску 10-12 чэрвеня 2024 г. 11-га пасяджэння Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Асобная ўвага ўдзелена сітуацыі ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі і ўзаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях.
Двухбаковыя праекты, графік перспектыўных кантактаў, праблематыка БРІКС і міжнародная сітуацыя абмеркаваны з Міністрам замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абдалой Бэн Заідам Аль Нахаянам.
Сустрэча з в.а. Міністра замежных спраў Ірана Алі Багеры Кані была прысвечана ацэнцы ходу рэалізацыі двухбаковых дамоўленасцей і вызначэнню прыярытэтных сумесных мерапрыемстваў па пашырэнню эканамічнага, гуманітарнага і іншых напрамкаў узаемадзеяння.
Канстатавана станоўчая дынаміка ўзаемнага тавараабароту.
Іранскі бок выказаў цвёрдую падтрымку далучэнні Беларусі да БРІКС і ўступленню ў ШАС. Пацверджана нязменнасць курса дзвюх краін на развіццё супрацоўніцтва.
На палях СМЗС БРІКС таксама прайшлі кароткія сустрэчы Міністра Сяргея Алейніка з Міністрам замежных спраў Егіпта Самехам Шукры, Міністрам замежных спраў Бразіліі Маўрай Віэйрай, Міністрам замежных спраў ПАР Наледзі Пандор.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by