Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М. Рыжанкова ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД

07 кастрычніка 2026 г.

 

7 кастрычніка 2026 г. у Нацыянальнай турыстычнай зоне «Аваза» (Туркменістан) Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СМЗС СНД).

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў – удзельніц Садружнасці правялі змястоўны абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, а таксама абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне ў рамках арганізацыі.

У сваей прамове Максім Рыжанкоў акцэнтаваў неабходнасць паслядоўнага развіцця СНД як пляцоўкі, якая спрыяе падтрыманню стабільнасці, бяспекі і пашырэнню практычнага ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі. 

Міністр адзначыў той факт, што 35-годдзе СНД сімвалічна супала з 85-й гадавінай пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і падкрэсліў у гэтым кантэксце важнасць захавання гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу народаў Савецкага Саюза, а таксама процідзеяння спробам перагляду гісторыі і апраўдання нацызму. 

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства надаў асаблівую ўвагу пытанням еўразійскай інтэграцыі і ўзаемадзеяння СНД з іншымі рэгіянальнымі аб'яднаннямі. У прыватнасці, Максім Рыжанкоў падкрэсліў мэтазгоднасць пашырэння кантактаў паміж СНД і Еўразійскім эканамічным саюзам, Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, БРІКС і іншымі структурамі. Акрамя таго, Міністр звярнуў увагу на перспектыўнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі, у тым ліку ў фармаце ўзаемадзеяння з Камісіяй Афрыканскага саюза.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прывітаў рашэнне Азербайджана ўпершыню прыняць старшынства ў СНД у 2028 годзе і выказаў упэўненасць у далейшым інстытуцыянальным умацаванні СНД і павышэнні міжнароднага аўтарытэту арганізацыі. 

Беларускі дыпламат асобна адзначыў абранне Кыргызстана ў непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН на 2027–2028 гады і выказаў гатоўнасць да далейшага ўзаемадзеяння па пытаннях падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. 

Па выніках пасяджэння прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц падпісалі 29 дакументаў, якія прадугледжваюць пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне ўзаемадзеяння паміж МЗС, транспарту, турызму, адукацыі, інфармацыйных тэхналогій, бяспекі, трансгранічнай кааперацыі, гуманітарных сувязяў і інш.

Бакі прынялі рашэнне правесці чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД 16 красавіка 2027 г. у Бішкеку, сталіцы Кыргызстана.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы