Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Італію

11 мая 2018 г.

11-05-2018

9 — 11 мая 2018 г. адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алегам Краўчанкам у Італьянскую Рэспубліку.

Дэлегацыя прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі “Зваротны прыток замежных тэрарыстаў-баевікоў: выклікі для рэгіёну АБСЕ і за яго межамі”. У фокусе арганізаванага дзеючым італьянскім старшынствам АБСЕ прадстаўнічага экспертнага форуму былі пытанні, звязаныя з вяртаннем замежных тэрарыстаў-баевікоў у краіны паходжання або іх перамяшчэннем у рэгіёне АБСЕ, умацавання памежнай бяспекі і абмену дадзенымі, рэабілітацыі і рэінтэграцыі былых баевікоў у жыццё грамадства, барацьбы з радыкалізацыяй і экстрэмісцкай ідэалёгіяй.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Камітэту дзяржаўнай бяспекі і Пасольства Беларусі ў Італіі. Кіраўнік беларускай дэлегацыі і эксперты выступілі на адкрыцці і пленарнай сесіі канферэнцыі, а таксама ў рамках тэматычных секцый, уключаючы арганізаванае Расійскай Федэрацыяй спецыяльнае пасяджэння “Супрацьдзеянне тэрарыстычнай ідэалогіі ў кантэксце пагроз, якія зыходзяць ад замежных тэрарыстаў-баевікоў”.

На палях Канферэнцыі адбыліся сустрэчы і абмен думкамі намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з кіраўнікамі шэрага нацыянальных дэлегацый, а таксама дырэктарам офіса Генеральнага сакратара АБСЕ Паслом Паўлем Бекерсам.

Сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі са старшынёй Італьянскага таварыства міжнародных арганізацый Ф.Фраціні

У рамках візіту А.Краўчанка правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэч па пытаннях супрацоўніцтва з Італіяй, у тым ліку з прэзідэнтам Італьянскага агенцтва страхавання знешняга гандлю Бен’ямінам Квінт’ері, старшынёй Італьянскага таварыства міжнародных арганізацый і былым Міністрам замежных спраў Італіі Франкам Фраціні, кіраўніком фракцыі “Ліга” Сената Італіі, сенатарам Джанам Маркам Ченцінайа, сенатарам Парламента Італіі ад партыі “Рух 5 Зорак”, намеснікам кіраўніка міжпарламенцкай групы Італія-Беларусь папярэдняга склікання Віта Разаріо Петрачэлі.

Сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з кіраўніком фракцыі “Ліга” Сената Італіі Д.М.Ченцінайа

Сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з намеснікам кіраўніка міжпарламенцкай групы Італія-Беларусь папярэдняга склікання В.Р.Петрачэлі

Адначасова праведзены перагаворы-кансультацыі на ўзроўні кіраўнікоў тэрытарыяльных упраўленняў МЗС Беларусі Андрэя Бушыла і Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Гвіда Дэ Санкціса.

Падчас сустрэч разгледжаны пытанні палітычнага дыялогу, развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы пашырэння міжпарламенцкіх сувязей, уключаючы ўзгадненне сумесных планаў на перспектыву.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы