Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ

27 сакавіка 2023 г.

 

27 сакавіка 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавой, які наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам.

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Зімбабвэ разгледзелі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку палітычнае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, канкрэтныя эканамічныя праекты і сумесныя гуманітарныя ініцыятывы.

Асаблівая ўвага ўдзелена тэматыцы забеспячэння харчовай бяспекі і ўдзелу Беларусі ў рэалізацыі доўгатэрміновай стратэгіі Зімбабвэ па развіццю краіны "Бачанне-2030". Падкрэслена зацікаўленасць зімбабвійскага боку ў нарошчванні паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, вывучэнні вопыту і кампетэнцый Беларусі ў пытаннях індустрыялізацыі і механізацыі народнай гаспадаркі.

Разгледжаны практычныя аспекты далейшага фарміравання дагаворна-прававой і інстытуцыйнай базы супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце пацверджана гатоўнасць да заснавання Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве і правядзенні яе першага пасяджэння ў бліжэйшай перспектыве.

Міністры чарговы раз акцэнтавалі супадзенне пазіцый Беларусі і Зімбабвэ аб недапушчальнасці прымянення эканамічнага націску на суверэнныя дзяржавы, незаконным характары аднабаковых прымусовых мер. Падкрэслілі неабходнасць пабудовы больш справядлівага сусветнага парадку.

Па выніках перагавораў падпісаны Сумесная заява кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн Беларусі і Нацыянальнай арганізацыяй па садзейнічанню і развіццю гандлю Зімбабвэ "ЗімТрэйд".
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы