Аб уручэнні копій даверчых лістоў Міністру замежных спраў Беларусі М.Рыжанкову Паслом Ганы
08 красавіка 2026 г.
8 красавіка 2026 г. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых лiстоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ганы ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Кома Сціма Джэху-Ап’яха.
Падчас канструктыўнага дыялогу бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі і субстантыўнае напаўненне запланаванага ў гэтым годзе візіту Прэзідэнта Ганы ў Беларусь, а таксама правядзенне сумесных палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.
Прааналізавалі актуальны стан і перспектывы беларуска-ганскага супрацоўніцтва ў ключавых сферах, перш за ўсё ў прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы і адукацыі.
Суразмоўцы пацвердзілі ўзаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях. Міністр прывітаў працу, якую праводзіць ганскі бок на шматбаковых пляцоўках па барацьбе з неакаланіялізмам і гандлем рабамі.
Па выніках перамоў намечаны канкрэтныя крокі для далейшага нарошчвання ўзаемадзеяння.
Сустрэча прайшла ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by