Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Малунова з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі

28 лістапада 2025 г.

 

28 лістапада 2025 г. адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Сяргея Малунова з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі – Міністрам водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлева-эканамічным супрацоўніцтве Бакытам Тарабаевым.

Фота із архіва Пасольства

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе праведзенага ў верасні 2025 года афіцыйнага візіту Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі, кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Адылбека Касымаліева ў Беларусь.

Дэталёва разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы развіццё галіновай кааперацыі, графік правядзення ў 2026 годзе шэрагу важных сумесных мерапрыемстваў.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы