Памер шрыфта:

Аб перамовах у фармаце відэаканферэнцыі намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча з кіраўніцтвам МЗС Інданэзіі

24 чэрвеня 2021 г.

 

24 чэрвеня 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбыліся перамовы намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча з Генеральным дырэктарам па справах Амерыкі і Еўропы (у рангу намесніка Міністра) Міністэрства замежных спраў Інданезіі І Гедэ Нгурах Сваджая.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-інданезійскіх адносін па шырокаму спектру пытанняў.

Суразмоўцы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковых кантактаў. Абмеркаваныя канкрэтныя крокі па рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў на міжурадавым і міжведамасным узроўні, у тым ліку арганізацыя сёмага пасяджэння Міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве і чарговага раўнда палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы