Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Кітая

10 студзеня 2020 г.

10-01-2020

10 студзеня 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.

Падчас сустрэчы суразмоўцы дэталёва абмеркавалі планы двухбаковага супрацоўніцтва на 2020 год, актуальныя аспекты супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся думкамі па важных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Намеснік Міністра звярнуў ўвагу на выключную важнасць падтрымання высокай інтэнсіўнасці і комплекснага характару двухбаковых кантактаў на высокім і найвышэйшым узроўні, вывядзення шматпланавага ўзаемадзеяння паміж дзвюмя краінамі на якасна новы ўзровень, адзначыў зацікаўленасць Беларусі у актыўным удзеле ў супрацоўніцтве Кітая з краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў фармаце ”17+1“.

А.Дапкюнас адзначыў асаблівую ролю беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве ў садзейнічанні плённаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва і заклікаў да сумеснага пошуку шляхоў удасканальвання механізмаў шматпрофільнага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі ведамствамі Беларусі і Кітая.

Пасол Кітая ацаніў як выдатныя вынікі Года адукацыі Беларусі ў Кітаі, інфармаваў аб дэталях падрыхтоўкі цырымоніі закрыцця Года адукацыі, адзначыў высокі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

Напрыканцы сустрэчы беларускі і кітайскі дыпламаты адзначылі нязменна станоўчую дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва і пацвердзілі намеры дзвюх краін і надалей развіваць і ўмацоўваць сяброўскія сувязі.

версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы