Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў у сувязі з рэакцыяй Еўрасаюза і ЗША на другую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

09 жніўня 2022 г.

 

Еўрапейскі саюз і асобныя заходнія краіны ў кантэксце чарговай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь зноў дазволілі сабе шэраг абразлівых і галаслоўных абвінавачанняў у адрас суверэннай і незалежнай беларускай дзяржавы.

Цалкам відавочна, што ўжо сапраўды не Бруселю ці Вашынгтону вызначаць ступень легітымнасці кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь. Гэта выключная прэрагатыва беларускага народа, які два гады таму адназначна выказаўся ў падтрымку дзеючага лідэра і курсу на захаванне міру і стабільнасці, паступальнае эканамічнае развіццё і павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян.

Прыкрываючыся гучнымі лозунгамі аб умацаванні суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, абароне правоў чалавека, калектыўны Захад дэ-факта робіць усё, каб эканамічна задушыць беларускую дзяржаву, прымусіць нас адмовіцца ад уласнага шляху развіцця.

Нелегітымныя эканамічныя санкцыі заходніх краін у абыход Рады Бяспекі ААН, авіяцыйнае эмбарга прама супярэчаць міжнароднаму праву, груба парушаюць сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян, не кажучы ўжо пра фундаментальныя прынцыпы рынкавай эканомікі.

Пры гэтым заходнія санкцыі ў глабальным маштабе правакуюць сусветны харчовы крызіс, балюча б'юць па насельніцтве саміх краін-ініцыятараў гэтых абмежавальных мер.

Аднак, падобна, што гэтыя праблемы зусім не хвалююць заходніх палітыкаў, якія ў большай меры заклапочаныя задавальненнем уласных надмерных геапалітычных амбіцый, а не вырашэннем надзённых праблем сваіх народаў.

Выступаем катэгарычна супраць умяшальнiцтва Захаду ва ўнутраныя справы суверэннай Беларусі ў форме адкрытай падтрымкі і фінансавання апанентаў законнай улады. Патаканее экстрэмістам з ліку беларускай апазіцыі ўжо прывяло да таго, што з іх боку ўсё часцей гучаць абсалютна вар'яцкія заклікі да сілавога звяржэння ўлады.

Настойліва заклікаем ЕС і іншыя заходнія краіны спыніць тупіковую антыбеларускую палітыку, адмовіцца ад ціску і санкцый, вярнуцца да прадметнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы