Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Кітая
08 ліпеня 2024 г.
8 ліпеня 2024 г. у Пекіне адбыліся перагаворы Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў у давернай атмасферы грунтоўна разгледзелі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, глабальнай і рэгіянальнай бяспецы, узгаднілі графік перспектыўных міждзяржаўных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Міністры канстатавалі, што высокі тэмп беларуска-кітайскім адносінам задаюць Кіраўнікі дзвюх дзяржаў. У сувязі з гэтым прыярытэтная ўвага ўдзелена дэталізацыі канкрэтных праектаў і дамоўленасцей, дасягнутых Аляксандрам Лукашэнка і Сі Цзіньпінам у Астане ў рамках саміта ШАС. Сярод іх выкарыстанне гранта кітайскага боку для будаўніцтва новага сацыяльнага аб'екта ў Беларусі.
Бакі пацвердзілі ўзаемную падтрымку справядлівага шматпалярнага светаўладкавання, непрымальнасць мер незаконнага ціску, а таксама ўмяшання ва ўнутраныя справы ў міжнародных адносінах і дамовіліся прадоўжыць сумесна прасоўваць гэтыя пытанні на міжнароднай арэне.
У гэтым кантэксце беларускім бокам выказана поўная падтрымка ініцыятывы Старшыні КНР Сі Цзіньпіна па пабудове эканамічнай глабалізацыі на аснове агульнадаступнасці і талерантнасці.
Бакі таксама дамовіліся прадоўжыць сумесную работу над прапанаванай Беларуссю Хартыяй шматпалярнасці і разнастайнасці XXI стагоддзя, якая будзе абмяркоўвацца ў ходзе адпаведнай Канферэнцыі высокага ўзроўню па Еўразійскай бяспецы ў Мінску восенню бягучага года.
Кітайскі бок вітаў уступленне Беларусі ў ШАС. М.Рыжанкоў запэўніў Ван І у самым актыўным і ініцыятыўным удзеле беларускага боку ў рабоце Арганізацыі і ў падтрымцы ініцыятыў кітайскага старшынства, у тым ліку ў рамках аб'яўлення 2025 года - годам устойлівага развіцця ШАС.
Ван І ў сваю чаргу пацвердзіў падтрымку заяўкі Беларусі на атрыманне статусу партнёра БРІКС як чарговага кроку на шляху сяброўства ў Аб'яднанні.
Бакамі абазначана нацэленасць на бесперабойнае функцыянаванне існуючых механізмаў міжурадавых, міжпарламенцкіх, міжрэгіянальных і грамадскіх сувязей, а таксама стварэнне новых.У сувязі з гэтым дасягнута разуменне аб неабходнасці павышэння ролі беларуска-кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, а таксама прынята сумеснае рашэнне аб узмацненні ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў. З гэтай мэтай будзе падрыхтавана адпаведная праграма.
Асобная ўвага ўдзелена пытанням бяспекі ў еўразійскім рэгіёне. Падрабязна абмеркаваны і звераны пазіцыі, канстатавана супадзенне падыходаў і дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні скаардынаваных крокаў у напрамку мірнага ўрэгулявання існуючых канфліктаў.
Беларусь пацвердзіла нязменнасць сваёй падтрымкі ўсіх намаганняў кітайскага ўрада па дасягненні нацыянальнага ўз'яднання, абароне нацыянальнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця.
Таксама міністрамі закрануты пытанні пашырэння прамых авіязносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў сферы спорту, адукацыі і культуры.
Перамовы працягваліся больш за тры гадзіны.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by