Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Mіністрам замежных спраў, знешняга гандлю і інвестыцый Кыргызстана

13 кастрычніка 2021 г.

 

13 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Mіністрам замежных спраў, знешняга гандлю і інвестыцый Кыргызскай Рэспублікі Русланам Казакбаевым.

Падчас гутаркі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў, тым ліку з улікам старшынства Беларусі ў СНД. Падкрэслена важнасць далейшага развіцця актыўных і змястоўных кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Кыргызстана.

Па выніках сустрэчы намечаны крокі па далейшым развіцці беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, узаемнай падтрымцы на міжнароднай арэне.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы