Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе

28 лютага 2026 г.

 

З занепакоенасцю сочым за абвастрэннем сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам, якое закранула таксама дружалюбныя краіны Персідскага заліва.

Заклікаем уцягнутыя ў абмен ударамі краіны адмовіцца ад небяспечнай канфрантацыі і вярнуцца да вырашэння ўсіх рознагалоссяў палітыка-дыпламатычным шляхам.

Грамадзян Беларусі ў закранутых краінах просім няўхільна выконваць патрабаванні мясцовых улад у галіне забеспячэння асабістай бяспекі, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, не праводзіць здымку ўдараў і іх наступстваў.

У сувязі з паведамленнямі аб закрыцці паветранай прасторы краінамі рэгіёна настойліва рэкамендуем грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія планавалі паездкі ў краіны рэгіёну, уключаючы транзіт, удакладняць аператыўную інфармацыю аб змяненнях маршрутаў руху ў авіяперавозчыкаў і тураператараў.

У мэтах гарантавання асабістай бяспекі грамадзянам Беларусі рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у закранутыя канфліктам краіны рэгіёну.

Консульскія службы загранустаноў Рэспублікі Беларусь у Ізраілі, Іране, Катары, ААЭ аказваюць неабходнае садзейнічанне закранутым эскалацыяй канфлікту грамадзянам.

Функцыянуюць тэлефоны экстранай сувязі, прызначаныя для аператыўнага ўзаемадзеяння з грамадзянамі:
- Пасольства Беларусі ў Іране: +98 21 2275 22 29, +98 912 215 29 35;
- Пасольства Беларусі ў Ізраілі: +972 3 523 12 59, +972 50 521 48 19.
- Пасольства Беларусі ў Катары: +974 50 21 53 58;
- Генеральнае консульства Беларусі ў Дубаі: +971 54 212 03 60;
- гарачая лінія МЗС Беларусі па консульскіх пытаннях: +375 17 279 28 72, +375 17 379 27 75.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы