Памер шрыфта:

Аб беларуска-кітайскіх кансультацыях паміж МЗС

04 лістапада 2026 г.

 

4 лістапада 2026 г. у Пекіне адбыўся чарговы раўнд беларуска-кітайскіх кансультацый паміж МЗС па палітычных пытаннях.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, кітайскую – памочнік Міністра замежных спраў Лю Бінь.

Суразмоўцы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку падрыхтоўку візітаў на найвышэйшым і высокім узроўнях у 2027 годзе і святкаванне хуткага 35-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

Бакі надалі асаблівую ўвагу прыярытэтным напрамкам нарошчвання ўзаемадзеяння, замацаваным у новай Дырэктыве Прэзідэнта Беларусі № 9 «Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай». 

Удзельнікі кансультацый канстатавалі паспяховае і дынамічнае развіццё беларуска-кітайскіх адносін ва ўсіх сферах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы