Памер шрыфта:

Аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Багамскімі Астравамі

10 снежня 2019 г.

10-12-2019

9 снежня 2019 г. у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у г.Нью-Ёрку адбылося падпісанне Сумеснага камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Садружнасцю Багамскіх Астравоў.

Ад Беларусі Камюніке падпісаў Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў, ад Багамскіх Астравоў – Пастаянны прадстаўнік Садружнасці Багамскіх Астравоў пры ААН Шэйла Кэры.

Да даведкі. Садружнасць Багамскіх Астравоў займае аднайменную групу астравоў у Вест-Індыі ў Атлантычным акіяне на поўнач ад Карыбскага мора і Кубы, на паўднёвы ўсход ад паўвострава Фларыда. Дзяржава ўключае ў сябе каля 700 астравоў і 2000 каралавых рыфаў. Агульная плошча – 13,9 тыс. кв. км; насельніцтва – 385,6 тыс. чалавек (2018 г.); валавы ўнутраны прадукт – 12,8 млрд. дал. ЗША (2018 г.). Незалежнасць краіны была абвешчаная 10 ліпеня 1973 г.

Пасля падпісання кіраўнікі дыпламатычных місій Беларусі і Багамскіх Астравоў пры ААН правялі кароткую гутарку, падчас якой абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і палітычнай галінах, а таксама па лініі міжнародных арганізацый.

версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы