Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Нікарагуа

18 кастрычніка 2021 г.

 

18 кастрычніка 2021 г. у г.Мінску адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Нікарагуа Дэнісам Манкада Каліндрэсам, які наведвае Беларусь з афіцыйным візітам.

Падчас перамоў бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва, у тым ліку ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага была нададзена перспектывам умацавання гандлёва-эканамічных сувязяў.

Пы выніках сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа аб Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы