Аб сустрэчах Пасла Беларусі Я. Сабалеўскага ў Рэспубліцы Судан
13 кастрычніка 2026 г.
11 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі сустрэўся з Міністрам энергетыкі і нафты Рэспублікі Судан, сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве Аль-Мутасімам Ібрагімам Ахмедам Алі.

Бакі пацвердзілі нацэленасць на комплекснае развіццё беларуска-суданскага ўзаемадзеяння і дамовіліся працягнуць сумесную работу па падрыхтоўцы і падпісанні дарожнай карты рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках пятага пасяджэння Сумеснай камісіі.
12 кастрычніка Пасол Беларусі сустрэўся з Дзяржаўным міністрам фінансаў і эканамічнага планавання Рэспублікі Судан Мухамедам Нурам Абдэльрахімам.

Суразмоўцы акрэслілі план сумесных мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву, у тым ліку па лініі банкаў, бізнес-структур і профільных ведамстваў дзвюх краін.
Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння экспарту беларускай аграрнай, аўтамабільнай, дарожна-будаўнічай тэхнікі, харчовых і сельскагаспадарчых тавараў у Судан, а таксама арганізацыі сустрэчных паставак суданскай прадукцыі ў Беларусь.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by