Памер шрыфта:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з кіраўніком МЗС Венесуэлы

03 студзеня 2026 г.

 

3 студзеня 2026 г. з ініцыятывы беларускага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з яго венесуэльскім калегам Іванам Хілем.

Падчас размовы М.Рыжанкоў выказаў падтрымку Ураду Вэнэсуэлы ў яе пазіцыі адносна сувэрэнітэту, захавання законна абранай у краіне ўлады і ініцыятывам Каракаса, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях.

У сваю чаргу, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Венесуэлы праінфармаваў беларускі бок пра ваенныя ўдары ЗША па цэлым шэрагу ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў у Венесуэле, а таксама пра актуальнае становішча ў краіне.

У цяперашні час у адпаведнасці з Канстытуцыяй Венесуэлы кіраўніцтва дзяржавай будзе ажыццяўляцца Віцэ-прэзідэнтам Дэлсі Радрыгес.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы